Бурса (горад)
Горад
Бурса
Bursa
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Бурса (турэцк.: Bursa) — горад на паўночным захадзе Анатоліі, чацвёрты па велічыні ў Турцыі пасля Стамбула, Анкары і Ізміра, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі. Бурса — адзін з найбольш развітых прамысловых і культурных цэнтраў краіны. Размешчаны на паўночна-заходнім схіле гары Улудаг.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 395 па 1326 горад належаў Візантыйскай імперыі, у 1326, пасля разгрому візантыйцаў і паспяховай асады горада, Бурса пераходзіць Асманскай імперыі. У 1326—1365 — сталіца маладой Асманскай дзяржавы. Падчас другой грэка-турэцкай вайны 1919—1922 горад быў летам 1920 акупіраваны грэчаскімі войскамі, вернуты Турцыі ў канцы 1922, з гэтага часу ў складзе Турэцкай рэспублікі.
Сучасная Бурса — цэнтр турэцкай аўтамабільнай прамысловасці. У горадзе працуюць заводы FIAT і Renault, шэраг прадпрыемстваў па выпуску аўтамабільных дэталей (Bosch і інш.). Высокаразвітыя лёгкая і харчовая галіны прамысловасці. Традыцыйна Бурса славілася як галоўны вузел гандлю шоўкам у Візантыі і пазней Асманскай імперыі, пакуль існаваў Вялікі шоўкавы шлях. Горад застаецца значным цэнтрам вытворчасці і гандлю тэкстылем. Бурса славілася багатымі глебамі і развітой сельскай гаспадаркай, якая аднак у апошнія гады знаходзіцца ў заняпадзе з-за моцнай індустрыялізацыі горада. Бурса таксама з’яўляецца значным турыстычным цэнтрам (гарналыжныя курорты, тэрмальныя крыніцы).
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Tiffin[d], ЗША
Аньшань[d], Кітай
/
Бахчысарай, Украіна / Расія
Бітала, Паўночная Македонія
Ван, Турцыя
Вінніца, Украіна (красавік 2004)[2]
Герцлія, Ізраіль (15 жніўня 1997)
Дармштат, Германія (1971)
Дэнізлі, Турцыя
Кайруан, Туніс
Карс, Турцыя
Кошыцы, Славакія
Ксанты[d], Грэцыя
Кульмбах, Германія
Кызыларда, Казахстан
Магілёў, Беларусь (26 сакавіка 2013)[3]
Маскара, Алжыр
Мултан, Пакістан
Мікалаеў, Украіна
Оўлу, Фінляндыя
/
Паўночная Нікасія[d], Паўночны Кіпр / Кіпр
Плевен, Балгарыя (30 кастрычніка 1998)[4]
Плоўдзіў, Балгарыя[5]
/
Прышціна, Рэспубліка Косава / Сербія
Рабат, Марока
Сараева, БіГ
Сафія, Балгарыя
/
Сімферопаль, Украіна / Расія
Тлемсен, Алжыр
Тырана, Албанія (15 снежня 1998)[6][7]
Усць-Каменагорск, Казахстан
Чадыр-Лунга, Малдова
Чыянгмай, Тайланд (15 студзеня 2013)[8]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Муніцыпалітэт
-
Выгляд горада з вышыні птушынага палёту
-
Вуліца Рэспублікі
-
Мост Іргандзі
-
Музей Атацюрка
-
Замак Бурсы
-
Доўгі базар
-
Мінарэт Вялікай мячэці Бурсы
-
Статуя Атацюрка
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.tuik.gov.tr/PreHaberBultenleri.do?id=24638
- ↑ https://www.vmr.gov.ua/en/twin-cities#parentHorizontalTab5
- ↑ https://goridcentr.csgpb.by/pobratimy/virtualnaya-ekskursiya/bursa-turetskaya-respublika/
- ↑ https://www.pleven.bg/bg/pobratimeni-gradove/bursa-turtsiya
- ↑ https://www.plovdiv.bg/en/about-plovdiv/побратимени-градове/
- ↑ http://www.tirana.gen.al/sister_cities.php
- ↑ https://tirana.al/uploads/2023/6/20230627125928_marreveshje-shoqata.pdf
- ↑ http://web.archive.org/web/20160816045246/http://www.chiangmai.go.th/meet_file/sarupCM2557.pdf — С. 37.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бурса (горад)