Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
12 мая 2025 года
253 700 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

«Вожык у тумане» (руск.: Ёжик в тумане) — савецкі мультыплікацыйны фільм, зняты Юрыем Нарштэйнам у 1975 годзе на студыі «Саюзмультфільм ». Распавядае пра Вожыка, які выпраўляецца ў госці да свайго сябра Мядзведзіка і губляецца ў тумане. Заблукаўшы, ён апынаецца ў дзіўным свеце, які насяляюць як страшныя істоты, так і зычлівыя, добрыя, у свеце цішыні і шолаху, свеце цемры, высокай травы і ваблівых зор.
Даследчыкі адзначаюць, што на стылістыку фільма ўплывалі культурныя традыцыі розных краін і народаў (у тым ліку тэатр і жывапіс Усходу, творы Паўля Клее, Андрэя Рублёва, Юрыя Васняцова ). Фільм атрымаў прызы шэрагу міжнародных кінафестываляў, стваральнікі стужкі сталі лаўрэатамі Дзяржаўнай прэміі СССР (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Тэарэма Паскаля ўстанаўлівае важныя праектыўныя ўласцівасці канічных сячэнняў.
- Гідрастатычны парадокс заключаецца ў несупадзенні вагі вадкасці, налітай у пасудзіну, з сілай ціску на дно гэтай пасудзіны.
- У генах эўгленавых пратыстаў знойдзены інтроны III групы.
- На з’езд еўрапейскіх манархаў у Луцк прыбыло ў некалькі разоў больш людзей, чым насельніцтва горада.
- Пілігрымы прынеслі да абраза Маці Божай Чэнстахоўскай шматлікія ахвяраванні і дары.
- Тастамент апошняга з роду князёў Саламярэцкіх быў прызнаны несапраўдным.
- Ваенна-паветраныя сілы Катангі выкарыстоўвалі самаробныя авіябомбы з гранат і бутэлек.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Канклаў кардыналаў абраў Папу Рымскага Льва XIV. (8 мая)
- На пасаду Федэральнага канцлера Германіі заступіў Фрыдрых Мерц. (6 мая)
- Чжаа Сіньтун стаў першым у гісторыі чэмпіёнам свету па снукеры з Азіі. (5 мая)
- На Пірэнейскім паўвостраве адбылося маштабнае адключэнне электраэнергіі. (28 красавіка)
Дзень у гісторыі
- 996: У Кіеве асвечана Дзесяцінная царква, першая вядомая каменная царква Русі.
- 1057: Кніжнік Рыгор скончыў працу над «Астраміравым Евангеллем», адным з найстаражытнейшых помнікаў пісьменнасці Русі.
- 1182: Кнуд VI стаў каралём Даніі пасля смерці свайго бацькі Вальдэмара I.
- 1191: Англійскі кароль Рычард I Львінае сэрца ажаніўся ў Лімасоле з Берэнгарыяй Наварскай, дачкой наварскага караля Санча VI Мудрага.
- 1237: Ордэн мечаносцаў паводле булы Папы Рымскага Рыгора IX аб’яднаўся з Тэўтонскім ордэнам.
- 1364: Па ініцыятыве польскага караля Казіміра III Вялікага ў Кракаве заснаваны Ягелонскі ўніверсітэт.
- 1551: У Ліме адкрыты ўніверсітэт Сан-Маркас — першы ўніверсітэт у Амерыцы.
- 1881: Туніс становіцца французскім пратэктаратам.
- 1924: Пачалася 1-я Усебеларуская нарада архівістаў.
- 1968: Пры эвакуацыі бежанцаў здарылася авіяцыйная катастрофа C-130 у Кхамдыку (Паўднёвы В’етнам).
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.