Атоса
Атоса | |
![]() Выява пэрсыдзкае каралевы, імаверна, Атосы | |
| |
---|---|
каралева[d]
|
|
522 да н. э. — 475 да н. э. | |
Папярэднік | Касандана[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | каля 550 да н. э. |
Памерла | каля 475 да н. э., ці да 515 да н. э. |
Сужэнец | Камбіз II, Ґаўмата, Дарый I |
Дзеці | Ксэркс І[d], Масыст[d], Ахемэн і Hystaspes[d][1] |
Бацька | Кір II |
Маці | і Касандана |
Атоса (па-старажытнапэрсыдзку Hutausā/Hutauthā; каля 550 да н. э. — каля 475 да н. э., ці да 515 да н. э.) — прадстаўніца дынастыі Ахемэнідаў, дачка Кіра II і Касанданы; жонка каралёў Камбіза ІІ, Ґаўматы й Дарыя І. Ейнае імя перакладаецца як «Абдораная дабром».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напачатку была жонкай свайго зводнага брата Камбіза ІІ, які дзеля гэтага мусіў зьмяніць заканадаўства, якое з гэтага часу давала каралю права не падпарадкоўвацца законам. Пасьля сьмерці Камбіза стала жонкай новага караля Ґаўматы. Пасьля захопу ў 522 да н. э. улады Дарыем І, разам са сваёй сястрой Артыстонай і пляменьніцай Парміс стала ягонай жонкай як задатак прызнаньня апошняга каралём Пэрсіі.
Была адной з самых адукаваных жанчын свайго часу, умела пісаць, уласнаруч кіравала адміністраваньнем каралеўскага палацу. Карысталася вялікай павагай і ўплывам, што дало ейнаму першынцу Ксэрксу заняць каралеўскі пасад пасьля сьмерці бацькі, хоць у Дарыя І былі й старэйшыя сыны (Артабазан, Арыябігн і іншы невядомы па імені). Лічыцца, што менавіта пад уплывам Атосы, Ксэркс І патрапіў пад уплыў магаў і адмовіўся ад талерантнае рэлігійнае палітыкі бацькі, што выявілася ў разбурэньні храмаў Бабілёніі й Грэцыі. Як пісаў Герадот (VII,3), «Атоса заўсёды дасягала таго, што хацела». Паводле яго ж, аддавала перавагу грэцкім рабам.
Апроч Ксэркса нарадзіла Дарыю яшчэ прынамсі трох сыноў Ахемэна, Гістаспа ды Масыста.
Па адной з вэрсіяў памерла да ўзыходжаньня Ксэркса І на пасад, магчыма да 515 да н. э. Аднак Герадот і Эсхіл сьцьвярджалі, што яна была яшчэ жывая падчас паходу Ксэркса І на Грэцыю ў 480 да н. э.
Атоса ў літаратуры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Атоса была адным з галоўных пэрсанажаў трагедыі Эсхіла «Пэрсы».
- Атоса была таксама адной з ключавых дзеючых асобаў рамана Гора Відала «Стварэньне».
- ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.