Дусла
Каардынаты: 48°10′52″ пн. ш. 17°56′13″ у. д. / 48.18111° пн. ш. 17.93694° у. д.
«Дусла» | |
славац. Duslo | |
![]() | |
Тып | акцыйнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Энэргія вашага росту |
Заснаваная | 7 верасьня 1958 (66 гадоў таму) |
Заснавальнікі | «Хімічны завод імя Юрая Дзімітрава» (Браціслава) |
Уласьнікі | «Аграфэрт» (Чэхія) |
Краіна | Славаччына |
Разьмяшчэньне | Нітранскі край |
Адрас | Шальская акруга, Андэлек, дом 1236[1] |
Ключавыя фігуры | Пэтр Блага (генэральны дырэктар)[2] |
Галіна | хімічная прамысловасьць |
Прадукцыя | азотныя ўгнаеньні, гумахімікаты, аміяк, азотная кісьля, полівінілацэтатны клей, мачавіна, гідраксід магну |
Абарачэньне | ▼540,006 млн эўра (2023 год)[3] |
Апэрацыйны прыбытак | ▼-30,182 млн эўра (2023 год) |
Чысты прыбытак | ▼-26,573 млн эўра (2023 год) |
Лік супрацоўнікаў | 1942 (2023 год) |
Матчына кампанія | «Аграфэрт» (Чэхія)[4] |
Аўдытар | «КПМГ Славаччыны» |
«Дусла» — хімічнае прадпрыемства Славаччыны, заснаванае ў верасьні 1958 году ў якасьці «Шальскай азотні» (Нітранскі край).
На 2025 год вырабляла ўгнаеньні і гумовыя хімікаты[5]. Было адным з найбольшых прадпрыемстваў хімічнай прамысловасьці ў Славаччыне. Таксама вырабляла полівінілацэтатны і поліакрылятны клей, дыспэрсіі і магнавыя хімікаты. Асноўная вытворчасьць і галаўная сядзіба прадпрыемства месьціліся на ўсход ад Шалі. Рэшта вытворчасьці знаходзілася ў Браціславе і Стражске (Кошыцкі край)[6].
Вырабы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2025 год «Дусла» вырабляла вадкія і грануляваныя азотныя ўгнаеньні для перадсэзоннага і сэзоннага ўнясеньня на аснове ўласнай вытворчасьці аміяку і азотнай кісьлі. Таксама выпускалі стабілізатары і паскаральнікі для вытворчасьці аўтамабільных шынаў і тэхнічнай гумы. Сярод іншага, выраблялі полівінілацэтатныя (ПВА) дыспэрсіі і клей, кармавую мачавіну і гідраксід магну для фармацэўтычнай і харчовай прамысловасьці[7].
- Азотныя ўгнаеньні: 2 найменьні вадкіх і 10 — грануляваных. У якасьці сыравіны выкарыстоўвалі выраблены з прыроднага газу аміяк, а таксама азотную кісьлю, аміячную салетру і мачавіну ўласнай вытворчасьці. Пераважна збывалі праз гандлёвыя дамы ў Славаччыне, Вугоршчыне і Румыніі на рынку Паўднёвай Эўропы[8]. Вадкія ўгнаеньні былі на 30 % з азоту і азотна-магнавыя[9]. Грануляваныя ўгнаеньні былі з утрыманьнем серкі, магну, вапны з даляміту і сульфату вапны[10].
- Гумовыя хімікаты: антыакісьляльнікі, антыазананты і паскаральнікі вульканізаваньня для вытворцаў аўтамабільных шынаў і тэхнічнай гумы[11]. Стабілізатары ўлучалі па 2 віды антыакісьляльнікаў (дыкумілдыфэнілямін і актыляваны дыфэнілямін) і антыазанантаў (фэніл-фэнілендыямін і ізапрапіл-фэніл-фэнілендыямін)[12]. Абодва паскаральнікі вульканізаваньня былі сульфэнаміднымі і прызначаліся для каўчуку і палімэраў — цыклягэксіл-бэнзатыазолсульфэнамід (ЦБС), а таксама для вытворчасьці шынаў — трэт-бутыл-бэнзатыазолсульфэнамід (ТББС)[13].
- Дыспэрсіі і клей. Вытворчасьць улучала полівінілацэтатныя, вінілацэтатныя, акрылятныя і вэрсататныя дыспэрсіі. Выраблялі звыш 20 відаў клею і дыспэрсіяў для папяровай, шкляной, тэкстыльнай, дывановай, хімічнай і мэблевай прамысловасьці, а таксама для паліграфіі і дрэваапрацоўкі, вытворчасьці фарбы і штукатуркі, як і для будаўніцтва[14].
- Прамысловыя рашчыны: 13 неарганічных і 2 арганічныя, а таксама гідраксід магну для фармацэўтыкі і дыматушэньня. Неарганічныя рашчыны ўлучалі: водную рашчыну з 32,5 % мачавіны для зьніжэньня аўтамабільных выхлапаў, а таксама рашчыны аміяку і аміячнай салетры для вытворчасьці ўгнаеньняў і выдаленьня сьнегу[15]. Арганічныя рашчыны ўлучалі: дыцыклягэксылямін для вытворчасьці паскаральнікаў вульканізаваньня і запавольваньня ржавеньня ў паравых катлах, а таксама дыфэнілямін у якасьці антыакісьляльніка ў змазачнай аліве і для вытворчасьці плястмасы і фарбы[16].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1958 годзе ў Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспубліцы заснавалі завод «Шальская азотня», які пачаў вырабляць прамысловыя ўгнаеньні ў 1960 годзе. У 1966 годзе прадпрыемства перайменавалі ў «Дусла». У 1981 годзе пачалі вырабляць гумахімікаты. У 1968 годзе пачалі выпускаць полівінілацэтатныя (ПВА) дыспэрсіі. У 1989 годзе завод пераўтварылі з народнага ў дзяржаўнае прадпрыемства. У 1990 годзе «Дусла» атрымала дазвол на замежны гандаль[17].
У 1994 годзе прадпрыемства пераўтварылі ў акцыйнае таварыства. У 2005 годзе «Дусла» ўвайшло ў склад чэскага холдынгу «Аграфэрт» (Прага). 1 студзеня 2006 году да «Дуслы» далучылі завод «Істрахім» у Браціславе. У 2007 годзе набылі частку вытворчасьці «Хімко» ў Стражске (Кошыцкі край), якую пераўтварылі ва «Ўгнаеньні Дуслы». У 2016 годзе пачалі ўзводзіць новую вытворчасьць аміяку[17]. У 2023 годзе 83 % продажаў прыпала на ўгнаеньні і тэхнічныя вырабы з мачавіны. Пастаўкі за мяжу ў больш як 50 краінаў склалі 89 % продажаў. Збыт упаў на 47 % да 540 млн эўра праз збой вытворчасьці аміяку цягам 3-х месяцаў. Сярод 1942 супрацоўнікаў 84 % наймалі ў Шалі, 11 % — у Браціславе і рэшту — у Стражске. Сярэдні заробак працаўнікоў складаў 1931 эўра за месяц[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зьвесткі для сувязі (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ Кіраўніцтва (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ а б Пэтр Блага, Івана Мазанікава. Справаздачнасьць паводле Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасьці, гадавая справаздача і справаздача незалежнага аўдытара за 2023 год (славацк.) // АТ «Дусла», 12 сакавіка 2024 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ Канцэрн «Аграфэрт» (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ Пра нас (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ «Дусла» (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ Вырабы (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ Мінэральныя ўгнаеньні (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ Вадкія азотныя ўгнаеньні (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ Грануляваныя азотныя ўгнаеньні (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ Гумовыя хімікаты (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ Антыдэграданты (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ Паскаральнікі (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ Дыспэрсіі і клеі (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ Неарганічная хімія (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ Арганічная хімія (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- ^ а б Гісторыя (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Напішыце нам (славацк.) // АТ «Дусла», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 18 красавіка 2025 г.
- Зьвесткі для справавой сувязі і навіны (славацк.)
![]() |
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |