Варыкоз
Варыкоз | |
---|---|
![]() Вырыкоз падскурных вен у калене. | |
МКХ-11 | BD75 |
МКХ-10 | I83. |
МКХ-10-КМ | I83.90 |
МКХ-9 | 454 |
МКХ-9-КМ | 456.8[1] і 454.9[1] |
OMIM | 192200 |
DiseasesDB | 13734 |
MedlinePlus | 001109 |
MeSH | D014648 |
![]() |
Варыкоз (варыкознае пашырэнне вен ніжніх канечнасцей, пашырэнне вен; лац.: varix — вузел) — нераўнамернае павелічэнне прасвету вен з утварэннем выпучванняў у вобласці стончанай вянознай сценкі і іх вузлападобнай звілістасці. Выяўляецца праз недастатковасць клапанаў вен і парушэннем крывацёку. Найчасцей пашкоджвае вены ног, прамой кішкі (гемарой), семявы канацік (варыкацэле) і падслізневы слой стрававода. Другасная хвароба выклікаецца трамбозам, аплазіяй і дысплазіяй вен. Першасная хвароба ў 50 % хворых развіваецца ва ўзросце 20-50 год ад пашкоджання нервовага апарату вен. Ускладненне хваробы выклікае тромбафлембіт і трафічныя язвы. Сустракаецца ў 17 % насельніцтва свету і з’яўляецца найбольш частай прычынай мужчынскага бясплоддзя (42 % выпадкаў)[2]. У Беларусі ад хваробы церпяць 30 % жыхароў[3].

Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадухіленню хваробы спрыяюць штодзённыя прагулкі і размінанне, плаванне і язда на веласіпедзе, змяншэнне закідвання аднаго калена на другое пры сядзенні, кантрастны душ штовечар і масаж ног (пагладжванне ад ступні да пахвіны 7 хвілін зранку пасля зарадкі). Карысна ўжываць багатую на раслінныя валокны і вітаміны (С, В1, В6, Р) ежу: гародніна (капуста, перац і пятрушка), злакі і садавіна (ківі і цытрусавыя). У падарожжы неабходна кожныя 1,5 гадзіны спыняцца або ўставаць у салоне для 15-хвіліннай прагулкі. Падчас і пасля працоўнага дня варта ўзнімаць на 10 хвілін ногі вышэй за тулава. Таксама варта адмовіцца да палення, гарачых ваннаў, цеснага адзення і абутку на абцасах звыш 4 см, выкарыстоўваць эластычныя шкарпэткі і панчохі[4].
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Развіццю хваробы спрыяе залішняя вага, цяжкая цялесная праца з падняццем цяжару, працяглае стаянне на нагах, нашэнне сціскальных панчохаў і гольфаў, стаячая і сядзячая праца, малая рухавасць[5].
Прыкметы
[правіць | правіць зыходнік]Адзначаецца пашырэнне вен на галёнцы і сцягне, хуткая стамляльнасць, боль у нагах, пачуццё цяжару, сверб і цяпло скуры, ацёкі[6].
Зноскі
- ↑ а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Кастусь Матушыч. У 42% выпадкаў прычына мужчынскай бясплоднасці – варыкоз, і гэта лечыцца // Наша Ніва : газета. — 10 сакавіка 2010. — № 10 (656). — С. 15. — ISSN 1819-1614. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016.
- ↑ Юлія Чаргінец. Трыццаць працэнтаў беларусаў хварэюць на варыкоз . Белтэлерадыёкампанія (16 лютага 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 28 студзеня 2017.
- ↑ Вольга Цыбульская. Варыкоз — непрыгожа і небяспечна // Краіна здароўя. — 15 жніўня 2007. — № 19 (32). — С. 5-6.(недаступная спасылка)
- ↑ Вольга Цыбульская. Каб варыкоз не збіў вас з ног // Краіна здароўя. — 23 чэрвеня 2010. — № 27 (196). — С. 3. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016.
- ↑ Аляксандр Руцкі. Варыкознае расшырэнне вен // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1997. — Т. 4. — С. 19. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Варыкоз на Вікісховішчы |
---|