Перайсці да зместу

Севастопаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Севастопаль
укр.: Севастополь
руск.: Севастополь
крымскатат.: Акъяр
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
4 раёны
Кіраўнік
Заснаваны
1783
Ранейшыя назвы
Ахтыяр (1783-1784, 1797-1826)
Плошча
  • 863,6 км²
Вышыня цэнтра
15 м[1]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 485 386 чал. (2022)[2]
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
0692
Паштовыя індэксы
99000–99699
Аўтамабільны код
92[4] і СН
Афіцыйны сайт
sevastopol.gov.ru (руск.)
Севастопаль на карце Украіны
Севастопаль (Украіна)
Севастопаль
Севастопаль (Украіна)
Севастопаль

Севасто́паль (укр. і руск.: Севастополь) — горад на Крымскім паўвостраве[заўв 1], на беразе Чорнага мора. Ва Украіне мае спецыяльны адміністрацыйны статус. У Расii мае статус аднаго з 3-х гарадоў федэральнага значэння (нароўні з Масквой i Санкт-Пецярбургам)[5].

Порт, ваенна-марская база.

У старажытнасці тут знаходзіўся антычны горад Херсанес Таўрычаскі.

Сучасны горад Севастопаль быў заснаваны ў 1783 годзе, пасля далучэння Крыма да Расіі, як база рускай чарнаморскай эскадры. Спачатку называўся Ахціяр (белы ўцёс), з 1784 — Севастопаль (з грэч. — велічны горад). З 1802 уваходзіў у Таўрычаскую губерню. У 1804 аб’яўлены галоўным ваенным портам Чорнага мора. Праславіўся ў час Крымскай вайны (Севастопальская абарона, 1854—1855). З 1875 злучаны чыгункай з Сімферопалем. У канцы XIX ст. буйны прамысловы цэнтр. У Рэвалюцыю 1905—1907 гадоў тут адбылося Севастопальскае паўстанне (1905).

З 1917 у складзе Таўрычаскай савецкай рэспублікі, акупіраваны англійскімі, французскімі і грэчаскімі войскамі. У 1920 вызвалены Чырвонай Арміяй. З 1921 горад у Крымскай аўтаномнай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы РСФСР. У Вялікую Айчынную вайну адбылася гераічная Севастопальская абарона (1941—42). Вызвалены ў выніку Крымскай аперацыі (1944).

З 1954 года ў складзе Крымскай вобласці Украіны. У лютым—сакавіку 2014 года, пасля адхілення ад улады ва Украіне Віктара Януковіча, Севастопаль стаў адным з цэнтраў падзей, якія прывялі да фактычнага далучэння Крыма да Расіі.

30 кастрычніка 2022 года здзейснена атака з выкарыстаннем беспілотных апаратаў на караблі Чаарнаморскага флоту Расіі на рэйдах Севастопаля[6]. 13 верасня 2023 года нанесены ракетны ўдар па суднарамонтным заводзе імя Арджанікідзэ[7], 22 верасня атакаваны штаб Чаарнаморскага флоту Расіі[8].

Насельніцтва складае 379.200 чал. (2007 г.).

Нацыянальны склад насельніцтва, % (паводле перапісаў):

Народы2001 г.1989 г.
Рускія71,674,4
Украінцы22,420,7
Беларусы1,61,9
Татары0,70,3
Крымскія татары0,50,1
Армяне0,30,1
Яўрэі0,30,7

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Гэты аб’ект размешчаны на тэрыторыі паўвострава Крым і кантралюецца Расіяй. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН).