Данецк
Данецк
Донецьк
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Дане́цк (укр.: Донецьк; да 1924 і ў 1941—1943 гадах — Юзаўка, у 1923 годзе — Троцк[2], у 1923—1941 і 1943—1961 гадах — Сталіна[3]) — горад на паўднёвым усходзе Украіны, на рацэ Кальміус.
Адміністрацыйны цэнтр Данецкай вобласці (намінальна, фактычна — Краматорск). Плошча 570,7 км². Насельніцтва 968,9 тыс. чал. (2012). Знаходзіцца за 600 км на паўднёвы ўсход ад Кіева. Вузел чыгунак і аўтамабільных дарог, аэрапорт.
З красавіка 2014 знаходзіцца пад кантролем прарасійскай часткова прызнанай Данецкай Народнай Рэспублікі. Данецк — развіты мегаполіс, вялікі прамысловы і фінансавы цэнтр усходу Украіны, г. зв. «шахцёрская» сталіца.
Этымалогія назвы
[правіць | правіць зыходнік]Горад арымаў сваю назву ад рэчкі Северскі Данец, што цячэ на поўначы Данецкай вобласці.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Рэальная колькасць насельніцтва горада значна адрозніваецца ад насельніцтва ў межах не толькі праз агламератыўнасць, але і праз няўзгодненасць адміністрацыйных межаў паміж Данецкам і Макееўкай. Гэтак, вялікія мікрараёны Данскі і Усходні апынуліся за рысай гораду, і юрыдычна не адносяцца да тэрыторыі горада. Рэальнае насельніцтва горада (без агламерацыі) складае каля 1,2 млн жыхароў.
- 1926 — 174 тыс. чал.
- 1939 — 474 тыс. чал.
- 1959 — 708 тыс. чал.
- 1971 — 891 тыс. чал.[4]
- 1991 — 1160,7 тыс. чал.[5]
- 2001 — 1033,4 тыс. чал.[6]
N | Нацыянальнасць | Колькасць | Агул. вага (%) |
---|---|---|---|
1 | Рускія | 493 392 | 48,15 |
2 | Украінцы | 478 041 | 46,65 |
3 | Беларусы | 11 769 | 1,15 |
4 | Грэкі | 10 180 | 0,99 |
5 | Яўрэі | 5087 | 0,50 |
6 | Татары | 4987 | 0,50 |
7 | Армяне | 4050 | 0,40 |
8 | Азербайджанцы | 2098 | 0,20 |
9 | Грузіны | 2073 | 0,20 |
Іншыя | 13 001 | 1,27 | |
Разам | 1 024 678 | 100,00 |
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміку горада складаюць 200 прамысловых прадпрыемстваў з аб'ёмам вытворчасці больш за 5 млрд грн. і звыш 20000 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, на якіх працуюць каля 180 тысяч чалавек.
Прадпрыемствы па здабычы каменнага вугля, чорнай і каляровай металургіі, машынабудавання (вытворчасць горнага, металургічнага і іншага абсталявання, лядоўняў, кабеля, веласіпедаў і інш.), хімічнай (заводы хімрэактываў, пластмас і інш.) і коксахімічнай, харчовай, лёгкай (у тым ліку баваўнянай) прамысловасці.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]
Будзёнаўскі раён Варашылаўскі раён Калінінскі раён Кіеўскі раён Кіраўскі раён | Куйбышаўскі раён Ленінскі раён Пятроўскі раён Пралетарскі раён |
Горад паасобны на 9 адміністрацыйных раёнаў:
- Будзёнаўскі раён
- Варашылаўскі раён
- Калінінскі раён
- Кіеўскі раён
- Кіраўскі раён
- Куйбышаўскі раён
- Ленінскі раён
- Пятроўскі раён
- Пралетарскі раён

Ва ўсіх раёнах горада створаны раённыя саветы, якія падпарадкаваны Данецкаму гарадскому савету.
Адукацыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Футбольны клуб «Шахцёр» — пераможца кубка УЕФА 2009.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімір Мікалаевіч Гапонаў (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
- Іосіф Іосіфавіч Васілеўскі
- Раман Сямёнавіч Ваткін
- Дзмітрый Данілавіч Жарнасекаў (нар. 1959) — біяхімік. Доктар біялагічных навук.
- Сяргей Іванавіч Лебядзінскі (нар. 1959) — беларускі мовазнавец.
Зноскі
- ↑ а б http://gorod-donetsk.com/glava-administratsii/10678-biografiya
- ↑ Геннадий Рыбченков. Наши имена чужих городов Архівавана 6 сакавіка 2016. // «Украина-Центр» № 47 2008
- ↑ Український радянський енциклопедичний словник. — 2-е видання. — Т. 1. — К., 1986.
- ↑ Донецк // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- ↑ Донецк // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Про кількість та склад населення Донецької області за підсумками Всеукраїнського перепису населення 2001 года (укр.)
- ↑ Всеукраїнський перепис населення 2001 года Архівавана 13 лютага 2007.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Данецк